Фолькоцікі - 2019
Стоимость: 5.00 руб.
Описание

Сябры! Далучайцеся да добрай справы!

 

6 верасня Адарвірог разам з Sakramant, Omut ды Re1ikt зайграюць для вас у клюбе "Бруге" каб дапамагчы прытулку "Домик Спасенных Душ".

 

Давайце ратаваць бяздомных сабачак ды коцікаў з намі! У мінулым годзе ўсё атрымалася, спадзяемся ў гэтым будзе яшчэ лепш!

 

Пахмурны верасеньскі вечар - самае тое, каб пабачыць сяброў і сагрэцца магутным фолькам ды добрай справай для братоў нашых меншых.

 

У гэтым годзе для вас зайграюць:

 

  • Адарвірог
  • Sakramant
  • Omut
  • Re1ikt

 

Уваход, як і мінулым разам - усяго 5 рублёў.

Усім мяўтал!

 

Дзе: клуб “Бруге” (Мінск, Партызанскі праспект, 6а)

Калі: 6 верасня (18:00 –дзверы, 18:30 –пачатак)

Читать описание
Рекомендуем