Пяты мастацкі пленэр у Друі
Описание

З 9 па 18 жніўня ў Друі, Браслаўскі раён, у пабернардынскім кляштары пры парафіі Святой Тройцы пройдзе Пяты мастацкі пленэр, у якім возьмуць удзел прафесійныя мастакі, пераважная большасць з якіх – члены Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, што працуюць у тэхніцы алею на палатне.

 

Мастацкая палітра ўдзельнікаў прадстаўлена ў вельмі шырокім дыяпазоне: Кацярына Говен, Аляксандр Грышкевіч, Аляксандр Даманаў, Марына Зуева, Алег Іларыёнаў, Таццяна Кандраценка, Інга Карашкевіч, Таццяна Карпачова, Кастусь Качан, Кацярына Пашкевіч, Улад Пятручык, Дар’я Сумарава-Копач, Павал Хадаровіч, Алена Чэпелева, Яўген Шадко, Наталля Шкраба і іншыя. Стыль, спосаб пісьма і тэхніка жывапісу ўдзельнікаў пленэру ахоплівае самыя розныя кірункі сучаснага беларускага мастацтва.

Асноўная мэта пленэра — дыялог рэлігіі і мастацтва.

 

У Друі мастакі будуць не толькі маляваць. Жывучы ў кляштары, яны маюць магчымасць паглыбіць сваю асабістую духоўнасць дзякуючы арганізаваным для іх канферэнцыям і набажэнствам.

18 жніўня адбудзецца выстава мастацкіх прац па выніках пленэру, які наведваюць звычайна аматары сучаснага беларускага мастацтва з усёй нашай краіны.

 

На вернісаж, які адкрыецца а 10-й гадзіне ў будынку старадаўняга бэрнардынскага кляштара і будзе працягвацца адзін дзень, арганізатары запрашаюць усіх жадаючых.

 

Паколькі мястэчка Друя знаходзіцца ў памежнай зоне, усім гасцям неабходна мець пры сабе пашпарт.

Читать описание
Рекомендуем