Прэзентацыя новага альбома авант-джазавага ансамблю Fantastic Swimmers
Описание

21 жніўня ў межах фэстывалю ДАХ у арт-прасторы OK16 адбудзецца прэзэнтацыя новага альбома авант-джазавага ансамблю Fantastic Swimmers. Піяністычная сэкцыя, створаная ў межах фармацыі, прадставіць свой другі фартэпіянны канцэрт і адначасова зайграе трэці. Удзел возьмуць музыкі, знакамітыя сваім удзелам у іншых калектывах: Максім Субач (ex-TonqiXod, Subtonans), Дар`я Багаслова («Раса летуценнікаў»), Максім Іўкін (Tālava, «Балцкі субстрат»), Мішэль Дайліда («БАК», «Голос Кинчева»), Апалінарыя Акімава (Minsk Improvisers Orchestra), Ілля Сіўцоў і Віктар Сямашка.

 

21 жніўня, арт-прастора OK16 (вул. Кастрычніцкая, 16).

Уваход вольны.

 

Праз вялікую насычанасьць падзеяў у межах ДАХу дакладны час пачатку імпрэзы яшчэ вызначаецца.

Кантактны нумар +375 33 375 72 50.

 

Мерапрыемства ў FB

Читать описание
Рекомендуем