«Валанцёрскі фэст – 2019»
Описание

«Валанцёрскі фэст – 2019» чакае супергерояў і супергераінь!

 

25 жніўня вы зможаце пазнаёміцца з праваабарончымі, студэнцкімі, сацыяльнымі і экалагічнымі арганізацыямі і ініцыятывамі, паваланцёрыць па інтарэсах, атрымаць новы вопыт і зарад эмоцый на ўвесь дзень.

Паглядзець поўны спіс арганізацый/ініцыятыў і зарэгістравацца на фэст можна па спасылцы.

 

Праграма:

 

11:30 – 12:00 — збор, рэгістрацыя валанцёраў і валанцёрак.
12:00 – 13:00 — прэзентацыя арганізацый і ініцыятыў.
13:00 – 18:00 — валанцёрства ў арганізацыях і ініцыятывах.
У межах штотыднёвых вечарын "Нядзеля" ў Корпусе а 19:00 вас чакае музычны сюрпрыз.

 

Калі: 25 жніўня 12:00-18:00

Дзе: Культ. цэнтр Корпус (г. Мінск, пр. Машэрава 9/8).

 

Далучайцеся да мерапрыемстваў:

Фэйсбук

VK

 

Читать описание
Рекомендуем